""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 5 лістапада 2018

    Польскія пахаванні і месцы нацыянальнай памяці ў Беларусі з нагоды свята Усіх Святых і Дня памінання памерлых наведалі мясцовыя палякі і польскія дыпламаты з Мінска, Гродна і Брэста.

    Мы распрацавалі сем маршрутаў памяці ў Мінскай вобласці, і, як кожны год, нашы дыпламаты на працягу тыдня наведваюць могілкі з нагоды свята Усіх Святых і Дня памінання памерлых, – сказаў Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі, які ў пятніцу, 2 лістапада, наведаў, між іншым, могілкі ў Рубяжэвічах, Налібоках, Камені, Івянцы і Ракаве. Месцы памяці наведалі таксама супрацоўнікі генеральных консульстваў Рэспублікі Польшча ў Гродна і Брэсце.

     

    1 лістапада, у Дзень Усіх Святых, лампады на Кальварыйскіх могілках у Мінску і Дуніловічах Віцебскай вобласці, дзе спачываюць польскія салдаты, якія загінулі ў вайне з бальшавікамі ў 1920 г., запаліў Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч, які знахідзіўся ў гэты час з візітам у Беларусі. У Дуніловічах адбылося арганізаванае Пасольствам Польшчы ўрачыстае асвячэнне адрамантаваных могілак, у якім прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасці.

    c1
    c10
    c11
    c12
    c14
    c2
    c5
    c6
    c7
    c8
    c9

    Print Print Share: