""
close

  • Быць верным Польшчы – радзіме сваёй

     

  • НАВІНЫ

  • 2 лістапада 2018

    Мы хочам, каб польска-беларускія адносіны нармалізаваліся, але мы разумеем геапалітычную абумоўленасць пазіцыі Беларусі, – адзначыў Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч пасля сустрэчы з кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімірам Макеем на другі дзень візіту ў Мінск.

    Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін абмеркавалі актуальны стан польска-беларускіх адносін. – Мы адзначаем станоўчую дынаміку двухбаковых кантактаў у розных галінах, рост тавараабароту, паглыбленне кантактаў паміж грамадзянамі, што радуе, – сказаў міністр Чапутовіч. Візіт стаў таксама нагодай для абмеркавання складаных пытанняў у нашых адносінах. Міністры гаварылі пра сітуацыю з польскай дыяспарай, у т.л. пра праблему рэгістрацыі Саюза палякаў на Беларусі, які прызнае Варшава. Абмяркоўваліся таксама пытанні навучання польскай мове, гістарычнага дыялогу і ўвекавечання. – У размовах з беларускімі ўладамі мы падкрэсліваем неабходнасць падтрымліваць польскія традыцыі, – звярнуў увагу кіраўнік МЗС.

     

    На другі дзень візіту міністр Чапутовіч разам з прадстаўнікамі польскай дыяспары ў Беларусі наведаў Кальварыйскія могілкі ў Мінску, якія некалі называлі “некропалем польскай шляхты”, і аддалі даніну памяці пахаваным тут выдатным асобам. – Я ўражаны агульнай спадчынай, якая сведчыць аб суіснаванні нашых народаў на гэтых землях на працягу стагоддзяў, – сказаў кіраўнік МЗС. Пасля з мясцовымі палякамі, прадстаўнікамі ўлад і духавенства міністр Чапутовіч прыняў удзел ва ўрачыстым асвячэнні адрамантаваных вайсковых могілак у Дуніловічах, дзе пахаваны салдаты, якія загінулі падчас польска-бальшавіцкай вайны 1920 г. – Дзякуй беларускім уладам – цэнтральным і раённым – за добразычлівасць і дазвол на правядзенне рамонтных работ на шасці вайсковых могілках: у Глыбокім, Докшыцах, Задарожжы, Падсвіллі, Язна і Дуніловічах, – падкрэсліў кіраўнік МЗС Польшчы. – Сёння мы ўшаноўваем памяць загінуўшых, але разам з тым мы думае пра будучыню, пра тое, як будаваць наша суседства, развіваць супрацоўніцтва, пашыраць кантакты паміж палякамі і беларусамі, – сказаў Я. Чапутовіч. – Я перакананы, што сумесны клопат пра продкаў будзе нас збліжаць і дапамагаць будаваць узаемаразуменне і давер паміж нашымі народамі.

     

    Міністр Яцэк Чапутовіч сустрэўся таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. – Для Польшчы не абыякава пытанне праў і свабод у Беларусі, – падкрэсліў міністр. – Мы будзем рабіць усё дзеля падтрымання суверэннасці і фарміравання ідэнтычнасці гэтай краіны.

     

    Напярэдадні кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства ўдзельнічаў у пасяджэнні асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі, удзельнікі якой абмяркоўвалі ў Мінску, між іншым, сітуацыю ў рэгіёне, у т.л. пытанні бяспекі. Міністр Яцэк Чапутовіч падчас сустрэчы звярнуў увагу на тое, што Польшча зацікаўлена падтрыманнем міру і стабільнасці ў рэгіёне, а таксама выкананнем нормаў міжнароднага права як фундаменту міру.

     

     

    Прэс-служба

    Міністэрства замежных спраў

    2018-11-01-cmentarz-kalwaryjski-001
    2018-11-01-cmentarz-kalwaryjski-002
    2018-11-01-cmentarz-kalwaryjski-003
    2018-11-01-cmentarz-kalwaryjski-004
    2018-11-01-cmentarz-kalwaryjski-006
    2018-11-01-cmentarz-kalwaryjski-007
    2018-11-01-cmentarz-kalwaryjski-008
    2018-11-01-cmentarz-kalwaryjski-010
    2018-11-01-dunilowicze-cmentarz-001
    2018-11-01-dunilowicze-cmentarz-002
    2018-11-01-dunilowicze-cmentarz-003
    2018-11-01-dunilowicze-cmentarz-004
    2018-11-01-dunilowicze-cmentarz-005
    2018-11-01-msz-makiej-009
    2018-11-01-msz-makiej-010
    2018-11-01-msz-makiej-011
    2018-11-01-msz-makiej-012
    2018-11-01-srodowiska-niezalezne-001

    Print Print Share: